21 верасня 2024, Субота, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін зноў пралічыўся

5
Пуцін зноў пралічыўся

Расея не змагла дагнаць Украіну ў вытворчасці беспілотнікаў.

У 2023 годзе Узброеныя сілы Расеі атрымалі блізу 140 тыс. беспілотнікаў розных тыпаў, а сёлета іх выпуск плануецца павялічыць «практычна ў дзесяць разоў», заявіў Уладзімір Пуцін на пасяджэнні ваенна-прамысловай камісіі. Нават калі гэты план атрымаецца рэалізаваць і РФ зможа вырабіць 1,4 млн БПЛА, такі паказнік будзе значна ніжэйшы, чым ва Украіны, дзе збіраюцца выпусціць 2 млн дронаў, піша The Moscow Times.

Большая частка вырабленых у Расеі беспілотнікаў будзе накіраваная на вайну ва Украіну, а «перадавыя тэхналогіі і новыя інжынерныя ідэі», якія выкарыстоўваюцца для стварэння дронаў, забяспечаць расейскаму войску «перавагу на полі бою», расказаў Пуцін. У будучыні, паводле ягоных словаў, серыйная вытворчасць БПЛА будзе арганізаваная па ўсёй РФ на базе 48 спецыялізаваных цэнтраў, будаўніцтва якіх закончыцца да 2030 года. Кіраўнік дзяржавы таксама заклікаў зняць усе існыя абмежаванні на пастаўкі дронаў у войскі і падкрэсліў неабходнасць узаемадзеяння буйных прадпрыемстваў з малым бізнэсам у гэтай сферы.

У пачатку вясны намесніца міністра стратэгічных галінаў прамысловасці Украіны Ганна Гваздзяр паведаміла, што ўкраінскія вытворцы могуць выпускаць да 150 тысячаў беспілотнікаў за месяц, што больш, чым УС РФ, паводле словаў Уладзіміра Пуціна, атрымалі за ўвесь 2023 год. Усяго да канца гэтага года ўкраінскі бок мае намер вырабіць 2 млн дронаў, адзначыла Гваздзяр.

Цяпер у вытворчасці БПЛА ва Украіне задзейнічана блізу 200 кампаній, з якіх блізу 60 працуюць з дзяржаўнымі заказамі. У сакавіку міністр стратэгічных галінаў прамысловасці Украіны Аляксандр Камышын падкрэсліў важнасць беспілотнікаў як аднаго з ключавых відаў зброі на сучасных палях бітваў, выказаўшы ўпэўненасць, што да канца 2024 года ўкраінскія прадпрыемствы змогуць выпусціць «больш за мільён» дронаў, у тым ліку тыя, якія здольныя пераадольваць адлегласці больш за тысячу кіламетраў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках