21 верасня 2024, Субота, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мала, затое ўсе ідэальныя»: Беларусы пахваліліся кошыкамі высакародных грыбоў

4
«Мала, затое ўсе ідэальныя»: Беларусы пахваліліся кошыкамі высакародных грыбоў

Дзе лес прачынаецца пасля «глабальнай засухі»?

Беларускія грыбнікі прадаўжаюць здзіўляць сацсеткі багатымі ляснымі ўраджаямі. Нягледзячы на тое, што з пачатку верасня большасць рэгіёнаў Беларусі надвор'е не песціць звыклымі восеньскімі дажджамі, заўзятым грыбнікам усё роўна ўдаецца вяртацца з лесу з поўнымі кошыкамі, прычым самых высакародных грыбоў – белых і чырвонагаловікаў.

Паводле словаў саміх «паляўнічых», гарантыя поспеху ў лесе – веданне «правільных» месцаў, у якіх знайсці грыбы ўдаецца нават у разгар засухі. Як паказвае маніторынг тэматычных групаў і чатаў беларускіх грыбнікоў, на гэтым тыдні набраць грыбоў атрымоўвалася пераважна тым, хто паглыбляўся ў багністыя месцы – там за кошт моху, які даўжэй і лепш затрымлівае вільгаць, для росту грыбоў складаліся вельмі спрыяльныя ўмовы.

«На балоце ўсё стабільна. 3 гадзіны», – напісаў адзін з Telegram-канала «Грыбы Беларусі» і падзяліўся фота «здабычы».

Сваімі ляснымі «ўловамі» з аднагрупнікамі ў сацсетцы «УКантакце», сярод іншых, падзяліліся жыхары Віцебшчыны і Меншчыны. Так, удзельнік групы Мікалай Бялькевіч паказаў поўны кошык падасінавікаў і падбярозавікаў з доўгімі ножкамі, якія яму ўдалося сабраць у Салігорскім раёне.

«Яны не здаюцца!» – натхніў мужчына тых, хто наракаў на паўсюдную суш у лесе.

І фатаграфіі і відэа іншых карыстальнікаў сацсеткі пацвярджаюць ягоныя словы.

«Мала, затое ўсе ідэальныя», – падзялілася карціннымі кадрамі з лесу адна з удзельніцаў тэматычнага чату беларускіх грыбнікоў.

Іншыя карыстальнікі таксама падзяліліся сваімі «ўловамі», якія яны здолелі займець, паводле іх прызнання, нават у «вельмі сухім» лесе.

А карыстальніца TikTok пад нікам vitaliavita9 выклала відэа наўпрост «з месца падзей», паказаўшы цэлыя палянкі белых, якія ёй сустрэліся ў Маларыцкім раёне Берасцейскай вобласці.

@vitaliavita9

♬ оригинальный звук - Vitalia

@vitaliavita9

♬ оригинальный звук - Vitalia

@vitaliavita9

♬ AT178_43 Transition - P&P Music

У сваю чаргу прафесійны беларускі грыбнік Аляксандр Гарбацэвіч у адным з апошніх відэа, знятым 19 верасня таксама ў Берасцейскай вобласці, паказаў, як лес, нарэшце, «прачынаецца пасля глабальнай засухі ў Беларусі».

@skyforest1 #белыйгриб #боровик ♬ оригинальный звук - SkyForest1

«Пазаўчора тут не было ўвогуле нічога», – заявіў аўтар роліка і прадэманстраваў вялікіх памераў белыя, якія яму сустрэліся ў тым самым месцы праз два дні ў яловым лесе.

Зрэшты тым, хто надумае скіравацца ў выходныя ў лес у грыбы, варта ўзяць да ўвагі, што ў палове раёнаў Беларусі цяпер дзейнічаюць абмежаванні на наведванне лясоў, а практычна ўся ўсходняя частка краіны і зусім закрытая для наведвання лясоў праз сур'ёзную пажаранебяспечную сітуацыю. У Гомельскай і Магілёўскай абласцях, напрыклад, сіноптыкі абвясцілі чырвоны ўзровень небяспекі праз 5 клас гарымасці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках