21 верасня 2024, Субота, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Каўбой з двума мустангамі» з Пінска скарыў беларусаў

4
«Каўбой з двума мустангамі» з Пінска скарыў беларусаў

Карыстальнікі сацсетак захапіліся прыгажосцю рэдкай з'явы.

У беларускіх пабліках завірусілася відэа з прагулкай «каўбоя» з двума канямі па вуліцах Пінска. Карыстальнікі сацсеткі захапіліся прыгажосцю рэдкай на беларускіх вуліцах з'явы. Ролік набраў ужо больш за 50 тысячаў праглядаў, паведамляе «Тэлеграф».

У TikTok відэа выклалі яшчэ 29 жніўня, але ў некаторых мясцовых пабліках на яго звярнулі ўвагу толькі напрыканцы верасня. На відэа, якое доўжыцца менш за хвіліну, мужчына з голым тулавам па-майстэрску пераганяе двух коней адначасова, знаходзячыся верхам на адным з іх.

@pinsk.obzor То чувство, когда лето проходит, а ты так и остался рабочей лошадкой) #pinsk #horse #пинск #пинскобзор #лето #лошадь #пинск_беларусь ♬ Way down We Go - KALEO

У суполцы «Пінск. Галоўнае» у сацсетцы «УКантакце» мужчыну параўналі з каўбоем, а коней – з мустангамі.

Карыстальнікам TikTok відэа нагадала «Тэхас», а вершніка назвалі «мача». Алгарытмы платформы па-ранейшаму прадаўжаюць паказваць яго карыстальнікам і пад ролікам прадаўжаюць з'яўляцца новыя каментарыі.

«Калі ты перажываеш, што ў цябе нікога няма, то твой прынц ужо ў дарозе», пажартавала адна з карыстальніцаў.

«Гэта мая мара! Усе на машынах, а я на кані цок-цок. І ў краме а восьмай раніцы!» – напісала іншая.

«Успомніў дзяцінства, калі ў калгасе ўвесь час браў каня», – пракаментаваў яшчэ хтосьці.

«Красун, мой раён, але першы раз бачу», выказаўся яшчэ нехта.

«Я таксама так хачу», – прызнаўся іншы каментатар пад ролікам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках