21 верасня 2024, Субота, 4:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паспяхова «разабралі» калону расейскай тэхнікі: Украінскія байцы паказалі эфектныя кадры з дронаў

3
Паспяхова «разабралі» калону расейскай тэхнікі: Украінскія байцы паказалі эфектныя кадры з дронаў

Аперацыю правялі на Харкаўскім кірунку.

Украінскія абаронцы прадаўжаюць знішчаць варожую тэхніку і асабовы склад акупацыйнага войска. Так, байцы ўкраінскай Трэцяй штурмавой чарговы раз «разабралі» калону расейскай тэхнікі.

Кадры паспяховай працы апублікавалі ў тэлеграм-канале брыгады. Як адзначылі байцы, расейскую калону разбілі на Харкаўскім кірунку.

Акупанты чарговы раз паехалі на штурм, ужыўшы танк і 2 ББМ. Аднак украінскія абаронцы паспяхова знішчылі калону тэхнікі.

«Дакладныя траплянні і браня спыніла рух. На адкрытай мясцовасці выканалі кантрольныя паразы і канчаткова разабралі калону», – гаворыцца ў нататцы да відэа.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках