Зяленскі наведае на наступным тыдні ЗША
5- 19.09.2024, 20:39
- 1,692
Прэзідэнт Украіны сустрэнецца з Байдэнам, Гарыс і Трампам.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на наступным тыдні наведае Злучаныя Штаты Амерыкі. Там у яго запланаваны шэраг сустрэчаў і выступ у ААН.
Пра гэта паведамляе Офіс прэзідэнта Украіны.
Паводле звестак ОП, Зяленскі выступіць на Генеральнай Асамблеі ААН. Ён сустрэнецца з прадстаўнікамі амерыканскіх абаронных і энэргетычных кампаній, а таксама з украінскай супольнасцю. Правядзе двухбаковыя перамовы з лідарамі краінаў і міжнародных арганізацый.
Таксама ў Зяленскага запланаваная сустрэча з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам, дзе ён прапануе план перамогі. Зяленскі плануе абмеркаваць дэталі гэтага плану, а таксама падтрымку з боку Злучаных Штатаў у барацьбе Украіны дзеля свабоды.
«Уладзімір Зяленскі таксама плануе сустрэчы з віцэ-прэзідэнткай ЗША Камалай Гарыс, прадстаўнікамі Кангрэса Злучаных Штатаў ад абедзвюх партый і 45-м Прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам», – сказана ў паведамленні.