Якія краіны для адпачынку выбіралі беларусы гэтым летам?
7- 19.09.2024, 20:13
- 5,260
З'явіліся новыя трэнды.
Попыт на замежныя паездкі для летняга адпачынку сярод беларусаў вырас на 20% гэтым летам, расказаў Рэспубліканскі звяз турыстычнай індустрыі.
Самым папулярным кірункам ужо доўгі час застаецца Турцыя, але з'явіліся і іншыя трэнды, адзначылі эксперты турыстычнай галіны. Напрыклад, папулярнымі сталі такія экзатычныя краіны, як Кітай, Тайланд, Інданезія, Азербайджан.
«Турцыя ўпэўнена трымае пазіцыі, нягледзячы на рост коштаў. Рэйсы з Менска ўсе запоўненыя, продажы ўжо пабілі леташнія рэкорды. ААЭ актыўна замяняюць Егіпет і Турцыю, якія падаражэлі. Грузію раскупляюць задоўга да пачатку сезону. Ранняе браняванне становіцца ўсё больш раннім: турыстам прапануюць браняваць туры на лета ўжо восенню і не спадзявацца на гарачыя», – адзначаецца ў паведамленні.
Запатрабаваны ў беларусаў і летні адпачынак у Расеі. Сярод іншага, папулярнасцю карыстаюцца паездкі ў Дагестан, на возера Байкал. Попыт на падарожжы ў гэтыя рэгіёны вырас шматкроць. У сувязі з гэтым тураператары пашыраюць колькасць рэйсаў і тураў.
Таксама ў звязе турыстычнай індустрыі далі прагноз на зіму. Там чакаюць, што «хітом сезону» стане Тайланд, які ўвёў для беларусаў магчымасць атрымліваць візу пасля прылёту. Яшчэ адзін патэнцыйна запатрабаваны кірунак – Шры-Ланка, паколькі там увялі бязвіз для беларусаў.