21 снежня 2024, Субота, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У пятніцу раніцай у Менску будуць бясплатна частаваць садавіной

15
У пятніцу раніцай у Менску будуць бясплатна частаваць садавіной

Дзе можна авітамініцца?

Як паведамляе тэлеграм-канал Менскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, традыцыйнае мерапрыемства "На працу на ровары" адбудзецца ў рамках Еўрапейскага тыдня мабільнасці — з 16 да 22 верасня.

Што за акцыя такая? Гараджане на сродках персанальнай мабільнасці (веласіпедах, самакатах, электравеласіпедах і электрасамакатах) у пятніцу з 7:30 да 9:30 змогуць пачаставацца садавіной і атрымаць інфармацыйныя матэрыялы.

Дзе можна авітамініцца? На 4 "вітамінных" месцах:

каля ўваходу ў Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі (пр-т Незалежнасці);

у раёне Мінск-Арэны на баку веладарожкі (пр-т Пераможцаў, 111);

на вуліцы Прытыцкага, каля будынкаў №№ 27, 29;

каля шматузроўневага паркінга па праспекце Дзяржынскага, 13

Характэрна, што летась у рамках акцыі раздалі блізу 160 кг садавіны. А заўтра можа пашашцаваць і вам.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках