У Беларусі на загад Лукашэнкі пачалі шукаць нафту
45- 19.09.2024, 18:16
- 14,096
Геолагі пачалі свідраваць у Віцебскай вобласці.
У Сенненскім раёне Віцебскай вобласці пачалі бурыць даследчую свідравіну, якая пойдзе больш чым на кіламетр пад зямлю, пішуць "Віцебскія весці" спасылкай на Віцебскі аблвыканкам.
Глыбокая параметрычная свідравіна пад назвай «Аршанская 101» размешчаная за 17 км ад Сянно, каля мястэчка Ходцы.
Месца пад свідравіну выбіралі скрупулёзна. Геолагі аналізавалі звесткі геалагічных выведак у гэтым раёне за апошнія 60 гадоў.
"Бурэнне свідравіны з'яўляецца часткай работ у рамках комплекснага геалагічнага давывучэння і актуалізацыі базы звестак геалагічнай вывучанасці", - адзначылі ў аблвыканкаме.
Нагадаем, што ў сакавіку 2024-га дыктатар Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб пытанні стану мінеральна-сыравіннай базы краіны, здабычы і перапрацоўцы мінеральна-сыравінных рэсурсаў адзначыў неабходнасць узмацнення работ для пошуку новых плошчаў залягання вуглевадародаў.
Видео: Витебские вести / Telegram pic.twitter.com/LYNphDda7i
— Фото/Видео (@FotoVid81878667) September 19, 2024
Раней такія работы праводзіліся ў Берасцейскай, Гарадзенскай і Гомельскай абласцях. Віцебскі рэгіён не быў настолькі глыбока вывучаны.
Спецыялісты сцвярджаюць, што Аршанская ўпадзіна «перспектыўная як нафтаносная структура». Свідравіна, глыбінёй 1 350 м, прасвідраваная ў гэтай мясцовасці, дазволіць атрымаць дакладныя звесткі аб наяўнасці карысных выкапняў.
Свідраванне «Аршанскай 101» плануе закончыць у 2025 годзе.