Нямеччына паставіла Украіне новую партыю «Леапардаў» і «Гепардаў»
5- 19.09.2024, 18:04
- 6,058
Што яшчэ атрымаў Кіеў.
Нямеччына адправіла ва Украіну новую партыю вайсковай тэхнікі ў рамках праекту Leo 1 A5. Абноўлены спіс прадстаўленых Кіеву відаў узбраення апублікаваны на сайце ўрада ФРГ.
У рамках пастаўкі Кіеў атрымаў:
22 танкі Leopard 1A5;
тры зенітныя самаходныя ўстаноўкі Gepard;
дзве радыёлакацыйных сістэмы TRML-4D;
пяць усюдыходаў Bandvagn 206;
61 тысячу артылерыйскіх набояў калібру 155 мм;
1 тысячу патронаў для стралковай зброі і інш.
З пачатку вайны РФ ва Украіне Нямеччына надала Кіеву вайсковую дапамогу на суму амаль €5,2 млрд (амаль $5,8 млрд), паведаміла прэс-служба ўрада ФРГ.