З Расеі за год выехалі больш за два мільёны мігрантаў
5- 19.09.2024, 17:37
- 5,304
Можа пачацца дэфіцыт працоўных рук.
Паводле афіцыйных звестак, у Расеі ў пачатку верасня 2024 года было зарэгістравана 6 200 000 замежных грамадзян. У канцы 2023 г. такіх грамадзян было 8,5 млн чалавек.
Пра гэта паведамляе Deutsche Welle са спасылкай на звесткі галоўнай управы ў пытаннях міграцыі МУС Расеі ў чацвер, 19 верасня.
У паведамленні сказана, што на 1 верасня 2024 года колькасць замежнікаў, якія знаходзяцца ў РФ, склала 6 174 777 чалавек. Размова ідзе аб тых людзях, інфармацыя аб якіх унесеная ў дзяржаўную інфармацыйную сістэму міграцыйнага ўліку.
У той жа час за ўвесь 2023 год у Расеі сталі на міграцыйны ўлік больш за 8 507 906 чалавек.
У сакавіку 2023 года паведамлялася, што грамадзяне Таджыкістана пасля стральбы ў Крокус Сіці Холе, масава выязджалі з Расеі, некаторыя з іх паведамлялі аб прыгнёце.