21 снежня 2024, Субота, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі зафіксаваны 241 тэмпературны рэкорд

У Беларусі зафіксаваны 241 тэмпературны рэкорд

За жнівень і пачатак верасня.

241 тэмпературны рэкорд зафіксаваны на беларускіх метэастанцыях у жніўні (84) і з пачатку верасня (157), сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз аператыўных і архіўных звестак Белгідрамета.

У час цяперашняй хвалі вельмі цёплага надвор'я перапісана 165 максімумаў (з 30 жніўня). З 12 верасня яны рэгіструюцца штодзень (агулам 108).

Мінулым днём, 18 верасня, перакрыта 12 экстрэмумаў - пераважна ў Віцебскай, на поўначы Менскай і Гарадзенскай абласцей.

19 верасня Белгідрамет прагназуе да 27 градусаў. Рэкорд дня - 29 градусаў у Менску (у 1975 годзе). 20 верасня чакаецца да 26, 21-га - да 25, 22-га - да 23. Пры гэтым уначы паветра месцамі будзе выстуджвацца да 3 градусаў вышэй за нуль.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках