Навошта Лукашэнка надумаў сустрэцца з тэрарыстам Пушыліным
13- 19.09.2024, 15:55
- 10,140
Прагін перад Крамлём?
Сустрэча Лукашэнкі з міжнародным тэрарыстам з «ДНР» Дзянісам Пушыліным - гэта рэверанс у бок Крамля, піша Telegram-канал «Нік і Майк».
Занадта шмат хаатычных рухаў зараз на ўсіх вектарах, якія ставяць пад сумнеў у лаяльнасці. То робат саб'е, то прымірыцца прапануе ці то Польшчы, ці то ЗША.
Таму візіцёр такога рангу – спроба прагнуцца перад Крамлём. У кастрычніку - візіт у Крэмль, дзе трэба выпрошваць 7-ы тэрмін.
Згода ж пакуль невідавочная, калі не сказаць больш.