21 снежня 2024, Субота, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь - абсалютная лідарка ў кантрабандзе «белых цыгарэт»

4
Беларусь - абсалютная лідарка ў кантрабандзе «белых цыгарэт»

У топе марка «Мінск».

Пра гэта гаворыцца ў чарговай справаздачы Illicit cigarette consumption in Europe, падрыхтаванай кансалтынгавай кампаніяй KPMG на замову карпарацыі Philip Morris International.

З ацэнкі KPMG, праз узмацненне жорсткасці абмежаванняў на мяжы і закрыцця шэрагу пунктаў пропуску прыток нелегальных цыгарэт з Беларусі падае трэці год запар: на 0,5 млрд у 2023 годзе пасля зніжэння на 0,3 млрд у 2022-м і на 1 млрд - у 2021-м. Іх месца займаюць іншыя краіны, перш за ўсё - Турцыя і Алжыр, піша Office Life.

Пры гэтым аб'ём нелегальных паставак з Беларусі ў краіны Еўропы скараціўся за год з 2,1 млрд. да 1,5 млрд. цыгарэт, а іх дзель на ценявым рынку знізілася з 4,3 да 2,9%. Аднак наша краіна застаецца абсалютнай лідаркай у пастаўках нелегальных "белых" цыгарэт, г.зн. тых, якія прадаюцца пад сваімі маркамі, у еўрапейскія дзяржавы, хоць тут яе дзель за год таксама скарацілася - з 52 да 43%, а ў абсалютным вылічэнні- з 1,9 млрд да 1,5 млрд цыгарэт. Пры гэтым марка "Мінск" нязменна ўваходзіць у пяцёрку самых папулярных марак нелегальных "белых".

Самы папулярны заходні кірунак тытунёвай кантрабанды з Беларусі - Польшча. Летась туды трапіла 0,74 млрд нелегальных беларускіх цыгарэт, што амаль на 17% менш, чым у 2022-м, і амаль удвая менш, чым у 2020-м. Паступленне нелегальных цыгарэт з Беларусі ў Літву ўпала на 15,2% - да 0,39 млрд штук, у Латвію - на 27,35%, да 0,16 млрд. Збольшага гэтыя страты кампенсаваў рост нелегальных паставак у Эстонію - з 0,05 млрд да 0,08 млрд. цыгарэт.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках