21 снежня 2024, Субота, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літву не пусцілі 74 каты з Беларусі

10
У Літву не пусцілі 74 каты з Беларусі

Іх везлі ў Нямеччыну.

У Літву не прапусцілі 74 каты, якіх везлі з Беларусі транзітам у Нямеччыну. Літоўцы звярнулі ўвагу на сур'ёзныя парушэнні ўмоў перавозкі жывёл. У аўтамабілі стаяў смурод, паветра дрэнна цыркулявала, у адной клетцы было па некалькі котак, не было латкоў. У выніку аўто вярнулі ў РБ, паведамляе lrt.lt.

«Перавозка такой колькасці жывёл у такой цеснай прасторы ў адным аўтамабілі - адзін з рэдкіх выпадкаў, якія здараліся ў маёй працоўнай практыцы, - кажа кансультантка Дэпартамента памежнага кантролю Міністэрства ўнутраных спраў і камунікацый Крысціна Дайнаўскіце-Шусціке. - У вялікіх клетках стаялі скрыні, у якіх размяшчаліся коткі, побач з якімі знаходзіліся розныя староннія прадметы. Скрынкі былі занадта малыя, каты не маглі свабодна перамяшчацца, ім не ставвала месца нават для таго, каб зручна легчы на падлогу і адпачыць».

Аб згаданым выпадку Літва паведаміць не толькі адпаведным службам Нямеччыны, але і Латвіі, паколькі перавозчык быў з гэтай краіны.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках