21 снежня 2024, Субота, 18:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нік і Майк»: Лукашэнка пачаў баяцца стацыянарных тэлефонаў

6
«Нік і Майк»: Лукашэнка пачаў баяцца стацыянарных тэлефонаў

Узмацняецца параноя.

Крэмль таксама надумаў сапсаваць настрой галоўнаму кантрабандысту Лукашэнку. Пад абмежаванні падпадаюць розныя тавары, у якіх "раптоўна" выяўляюцца шкодныя для здароўя рэчывы, піша Telegram-канал "Нік і Майк".

У адказ Лукашэнка распарадзіўся ўзмацніць кантроль за грузамі, якія перамяшчаюцца праз расейска-беларускую мяжу. Ніхто не кажа пра сур'ёзныя акцыі, аднак гэта чарговая нагода крыху адрэгуляваць паляну кантрабаса.

Менавіта такім чынам — «шахедамі» і ўзаемнымі мытнымі абмежаваннямі — бакі рыхтуюць глебу для сустрэчы, якая мае адбыцца ў кастрычніку.

Варта адзначыць, што на фоне ўчорашняй паспяховай акцыі «пэйджар» Масада ў Менску ўзмацнілася параноя не толькі ў дачыненні да мабільных прылад, але і стацыянарных тэлефонаў.

Калі мабільныя прылады - гэта пагроза з Захаду, то стацыянарныя - з Усходу. Усходняя пагроза куды больш рэальная, дарэчы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках