21 снежня 2024, Субота, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Спачатку быў рой беспілотнікаў»

15
«Спачатку быў рой беспілотнікаў»

Чым усё ж ударылі па складзе ў Таропцы?

Ваенны экспэрт Міхаіл Жырохаў у эфіры Radio NV выказаў меркаванне, чым маглі трапіць у склад боепрыпасаў у расейскім горадзе Тарапец.

«Відавочна, што спачатку ішоў цэлы рой беспілотнікаў, на якія разрадзілася расейская СПА, а потым ужо быў сродак паразы. Гэта можа быць і [дальнабойная ракета-дрон] Паляніца. І калі смела так сказаць, гэта можа быць і Storm Shadow, таму што тое, што кажуць палітыкі і тое, што яны робяць, вельмі часта гэта бываюць розныя рэчы», - падкрэсліў Жырахаў.

Ён таксама расказаў аб наступствах нападу на склад:

«Упэўнены, што ўсё ж большая частка боепрыпасаў не пацярпела, нягледзячы на такія апакаліптычныя выбухі. Відавочна, што і зброя, боепрыпасы, якія захоўваліся ў падземных сховішчах, яны там ёсць дагэтуль. Знішчана ўсё, што знаходзілася на паверхні. І, хутчэй за ўсё, гэта не былі ракеты да рэактыўных сістэм залпавага агню. <...> Тым больш, наўрад ці паўночнакарэйскія ракеты знаходзіліся б на паверхні».

Экспэрт выказаў меркаванне, што, магчыма, былі знішчаныя авіяцыйныя бомбы, з якіх расейцы робяць КАБ.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках