Reuters: Індыя перадае Украіне набоі нягледзячы на пратэсты Масквы
1- 19.09.2024, 11:20
- 7,462
Крэмль не ў стане паўплываць на сітуацыю.
Ужо больш за год індыйскія вытворцы перанакіроўваюць еўрапейскім пакупнікам ва Украіну артылерыйскія набоі, што выклікала пратэсты ў краіны-агрэсаркі Расеі. Як піша Reuters, Крэмль сама меней двойчы ўздымаў гэтае пытанне падчас сустрэч з індыйскімі калегамі, аднак безвынікова.
Сярод лідараў ініцыятывы ў пастаўках Кіеву набояў за межамі ЕЗ Італія і Чэхія. Урад Індыі сочыць за гэтым, аднак не робіць ніякіх дзеянняў для абмежавання гэтых паставак.
Відавочна, што бяздзеянне прыязнага Маскве індыйскага ўрада збянтэжыла Крэмль. Расея, якая пастаўляе больш за 60% імпарту зброі Дэлі, з'яўляецца каштоўным партнёрам для Індыі.
Таму расейскі міністр Лаўроў скардзіўся на пастаўкі індыйскіх боепрыпасаў, вырабленых дзяржаўнымі кампаніямі Дэлі, якія выкарыстоўвае Украіна.
Але Індыі выгадна заставацца нібы па-за працэсам пастаўкі Украіне набояў, бо, са слоў экспэрта аб бяспецы ў Паўднёвай Азіі з Каралеўскага каледжа Лондана Уолтара Ладвіга, гэта дазваляе паказваць Захаду, што Дэлі нібыта не знаходзіцца ўжо на баку агрэсаркі Расеі.