21 снежня 2024, Субота, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мытня не выпусціла з Беларусі рарытэтнае і вельмі дарагое аўто

14
Мытня не выпусціла з Беларусі рарытэтнае і вельмі дарагое аўто

Уладальніку прызначылі вялізны штраф.

Летась расеец паспрабаваў незаконна вывезці з Беларусі савецкі аўтамабіль ЗІС-110, выпушчаны ў 1947 годзе і прызнаны культурнай каштоўнасцю. Як высветлілася, у ліпені яго судзілі і прызначылі штраф на дзясяткі тысяч рублёў, пра што паведаміла прэс-служба Гарадзенскага абласнога суда.

Спроба вывазу адбылася 23 верасня 2023 года, калі грамадзянін Расеі на ЗІС-110 спрабаваў перасекчы мяжу з Літвой праз пункт "Каменны Лог". Аўтамабіль не быў задэклараваны і на яго адсутнічалі неабходныя дакументы дазволу. У адпаведнасці з заканадаўствам, аўто, выпушчаныя да 1 студзеня 1951 года, адносяцца да культурных каштоўнасцяў і падлягаюць абавязковай дэкларацыі пры перасячэнні мяжы. ЗІС-110 ацанілі амаль на 610 000 рублёў (прыкладна $190 000).

Суд Кастрычніцкага раёна Гародні25 ліпеня разгледзеў справу паводле ч. 4 арт. 15/05 КоАП (Недэклараванне або выдача фальшывых звестак аб таварах). Высветлілася, што расеец праехаў праз "зялёны калідор", не падаўшы дакументы на аўтамабіль, зарэгістраваны ў Алматы, Казахстан.

Паводле пастановы суда, яму прызначылі штраф сумай 10% ад кошту аўтамабіля - 60 946 рублёў (амаль $ 19 000). Пастанова суда не была абскарджаная і набыла моц.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках