21 снежня 2024, Субота, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На ферму пад Баранавічамі шукаюць даярку і намесніка дырэктара

22
На ферму пад Баранавічамі шукаюць даярку і намесніка дырэктара

Заробкі аднолькавыя, але не патрабаванні.

Вакансіі, дзе людзям на зусім розныя пасады з рознымі патрабаваннямі прапануюць аднолькавы заробак, з'явіліся на сайце Дзяржаўнай службы занятасці на мінулым тыдні - іх апублікавалі ў адзін дзень. Так, на сельгаспрадпрыемстве ў Баранавіцкім раёне шукаюць першага намесніка дырэктара і даярку. Патрабаванні розныя, але прапануюць аднолькавы заробак, заўважыў BAR24.

Адно з ААТ у Баранавіцкім раёне ў ліку іншых работнікаў шукае аператара машыннага даення. Ніякіх спецыяльных патрабаванняў да адукацыі, досведу працы ці навыкаў кандыдата ў вакансіі не выстаўляецца. А заробак пазначаны 1 800 рублёў.

Тая ж гаспадарка шукае першага намесніка дырэктара. Да яго, у адрозненне ад даяркі, цэлы спіс патрабаванняў: дыплом аб заканчэнні ВНУ, адукацыя МВА, якая пацвярджае высокую кваліфікацыю кіраўніка. Досвед працы ў сельскай гаспадарцы на аналагічнай пасадзе ад пяці гадоў. А таксама наяўнасць асабістага транспарту. І нават веданне англійскай мовы на ўзроўні не ніжэй за В2! Пры гэтым кандыдату прапануюць аднолькавы заробак з даяркай - тыя ж 1800 рублёў.

Наогул, калі паглядзець іншыя вакансіі гэтага сельгаспрадпрыемства, можна заўважыць, што простым работнікам там гатовы плаціць больш, чым спецыялістам з вышэйшай адукацыяй. Напрыклад, трактарысту там прапануюць заробак да 2000 рублёў. У той час як аграному або бухгалтару з вышэйшай адукацыяй - 1200.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках