21 снежня 2024, Субота, 17:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«На чарзе - Масква, Арсенал 53»

4
«На чарзе - Масква, Арсенал 53»

Экспэрт прааналізаваў удар па складзе боепрыпасаў у Таропцы.

Уночы на 18 верасня ў расейскім населеным пункце Тарапец Цвярской вобласці быў (атакаваны склад боепрыпасаў). І гэты ўдар з'яўляецца адным з тых, што ўплываюць на здольнасці акупацыйных войскаў РФ ажыццяўляць масаваныя абстрэлы Украіны, зазначыў авіяэкспэрт Анатоль Храпчынскі.

«Побач з кожным расейскім аэрадромам ёсць склад з узбраеннем. Але ні адзін не такі важны, як гэты склад у Цвярской вобласці», – падкрэсліў ён у каментары выданню LIGA.net.

Са слоў экспэрта, атакаваны склад быў адным з найбліжэйшых да тэрыторыі Украіны буйных складоў РФ.

«Гэты вялікі склад - гэта хаб, з якога прадукцыя размяркоўвалася па маленькіх складах, як тыя, якія раней мы знішчылі на акупаваных тэрыторыях Украіны», - дадаў Храпчынскі.

Цяпер жа гэты склад знішчаны. З некаторых звестак, дэтанацыя адбываецца і ў падземных сховішчах, кажа суразмоўца выдання.

Пры гэтым Храпчынскі адзначыў, што варта назіраць і за сітуацыяй у Маскоўскай вобласці - там таксама можа адбыцца нешта падобнае.

«За Масквой ёсць Арсенал 53 - там вырабляюць авіябомбы і ўсё, што з імі звязана. Таму варта чакаць падрыву іншых складоў. Умоўна - вакол Масквы. Таму што там яшчэ ёсць тое, што трэба знішчаць», - рэзюмаваў Анатоль Храпчынскі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках