21 снежня 2024, Субота, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Польшчы прапанаваў перадаць Крым пад мандат ААН для падрыхтоўкі «сумленнага рэферэндуму»

Кіраўнік МЗС Польшчы прапанаваў перадаць Крым пад мандат ААН для падрыхтоўкі «сумленнага рэферэндуму»

Паўвыспа мае ключавое значэнне для абмеркавання ўмоў міру паміж Украінай і РФ.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі прапанаваў часова акупаваную Расеяй украінскую паўвыспу Крым перадаць пад мандат ААН. Гэта нібыта трэба для падрыхтоўкі, у ягоным разуменні, сумленнага рэферэндуму.

Ён кажа, што Крымская паўвыспа мае ключавое значэнне, калі будуць абмяркоўвацца ўмовы міру паміж Украінай і Расеяй. Такое асабістае меркаванне кіраўнік польскага МЗС выказаў на 20-й штогадовай сустрэчы YES у Кіеве, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

«Крым сымбалічна важны для Расеі і асабліва для Пуціна, але стратэгічна важны для Украіны. Таму я не бачу, як яны змогуць дамовіцца без дэмілітарызацыі Крыма», - заявіў Сікорскі.

Ён думае, што калі абедзве краіны захочуць, то ў гэтым пытанні «можна было б знайсці пастанову». Паводле ягоных слоў, можна было перадаць Крым пад мандат ААН з місіяй аб «падрыхтоўцы сумленнага рэферэндуму».

«Пасля праверкі таго, хто з'яўляюцца законнымі жыхарамі, і гэтак далей... І мы маглі б адкласці гэта на 20 гадоў», - агучыў адзін з варыянтаў міністр замежных спраў Польшчы.

У той жа час ён таксама выказаў меркаванне, што гэта была вялікая памылка Захаду, амерыканцаў, сказаць украінцам, каб яны не ваявалі ў Крыме.

«Калі б украінцы ваявалі ў Крыме, хай нават сімвалічна, ён (Пуцін. - Рэд.), магчыма, не наважыўся б на Данбас», - растлумачыў сваю пазіцыю Сікорскі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках