19 верасня 2024, Чацвер, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Зямлі з'явіцца яшчэ адзін спадарожнік: Новы «міні-месяц» будзе аварочвацца вакол планеты

У Зямлі з'явіцца яшчэ адзін спадарожнік: Новы «міні-месяц» будзе аварочвацца вакол планеты

Але нядоўга.

Да канца верасня ў Зямлі з'явіцца яшчэ адзін спадарожнік – невялікі астэроід, які на два месяцы ператворыцца ў «міні-Месяц», паведамляе space.com.

«Міні-месяц» – гэта астэроід пад назвай 2024 PT5. Ён быў выяўлены 7 жніўня Сістэмай апавяшчэння аб сутыкненні астэроідаў з Зямлёй (ATLAS). Праўда, у адрозненне ад Месяца, адзінага спадарожніка Зямлі, які суправаджае нашу планету блізу чатырох мільярдаў гадоў, гэты «новы міні-месяц» прабудзе на арбіце ўсяго два месяцы, потым вернецца да сябе дадому ў пояс астэроідаў.

«Госць» прабудзе на арбіце Зямлі з 29 верасня да 25 лістапада.

«Аб'ект, які збіраецца нанесці нам візіт, належыць да пояса астэроідаў Арджуна, другаснага пояса астэроідаў, які складаецца з касмічных камянёў, якія ідуць па арбітах, вельмі падобных на арбіту Зямлі, на сярэдняй адлегласці ад Сонца блізу 93 мільёнаў мілаў», – сказаў асноўны аўтар даследавання і прафесар Мадрыдскага ўніверсітэта Кампутэнс Карлас дэ ла Фуэнтэ Маркас.

Паводле ягоных словаў, аб'екты з гэтага пояса астэроідаў рухаюцца з маленькай хуткасцю, часам набліжаюцца да Зямлі, як гэта зробіць 2024 PT5.

«Можна сказаць, што калі сапраўдны спадарожнік можна параўнаць з пакупніком, які набывае тавары ў краме, то такія аб'екты, як 2024 PT5, – гэта аматары разглядаць вітрыны», – дадаў навуковец.

Нягледзячы на гэты 57-дзённы блізкі пралёт міма нашай планеты, астэроід будзе цяжка ўбачыць, паколькі ягоная шырыня складае ўсяго 10 метраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках