19 верасня 2024, Чацвер, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

12-гадовы беларус, які стаў футбалістам «Рэала», ужо раздае ў Мадрыдзе аўтографы

11
12-гадовы беларус, які стаў футбалістам «Рэала», ужо раздае ў Мадрыдзе аўтографы

На мінулым тыдні ён стаў найлепшым бамбардзірам на перадсезонных спаборніцтвах у Партугаліі.

Аляксей Маёраў, які падпісаў кантракт з мадрыдскім «Рэалам» у жніўні гэтага года, паказаў у сябе ў Instagram-акаўнце, як раздае аўтографы.

Гэта было пасля адной з трэніровак Аляксея. Ён падпісаў цішоткі двум гішпанскім футбалістам з клубнай акадэміі. «Мае фанаты з мадрыдскага «Рэала», - такім запісам суправаджалася відэа.

Судзячы па Instagram Маёрава, на які ўжо падпісаныя 14 тысяч чалавек, пасля падпісання кантракту з «Рэалам» беларус упарта трэніруецца. Напрыклад, ён рэгулярна паказвае сваю працу ў трэнажорнай зале.

Дастаткова ў жыцці Аляксея і футбольных заняткаў. Ён трэніруецца з камандай U-13 (гэта значыць, узрост гульцоў не перавышае 13 гадоў). Наперадзе ў Маёрава афіцыйныя турніры. А на мінулым тыдні яго каманда перамагла ў перадсезонных спаборніцтвах у Партугаліі. Беларус стаў найлепшым бамбардзірам, забіўшы ў матчах з «Бенфікай», «Порту» і «Спортынгам» сем галоў.

Нагадаем, раней Маёраў гуляў у складзе каталонскай «Серданьёлы», дзе ў 22 матчах забіў 59 галоў. У красавіку гэтага года гішпанскія СМІ пісалі, што на беларуса прэтэндавала і «Барселона». А бацька Аляксея адзначаў, што ў яго былі кантакты наконт сына з французскім ПСЖ і ангельскім «Манчэстэр Сіці».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках