19 верасня 2024, Чацвер, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Барселона» рыхтуе суперкантракт для Ямаля

«Барселона» рыхтуе суперкантракт для Ямаля
ЛАМІН ЯМАЛЬ

Каталонцы падпішуць з вундэркіндам новы кантракт, калі футбалісту споўніцца 18 гадоў.

«Барселона» мае намер заключыць новы кантракт з Ламінам Ямалем. Пра гэта паведамляе Marca

Гішпанскае выданне даведалася, што каталонцы падпішуць з нападнікам новы кантракт ужо наступным летам, калі Ламіну споўніцца 18 гадоў.

Футбалісту істотна павялічаць заробак, а само пагадненне будзе прымеркаванае сама меней да 2030 года.

Адзначым, што дзейны кантракт 17-гадовага вінгера быў заключаны ў кастрычніку 2023 года і будзе сапраўдны да лета 2026 года. Паводле гэтай дамовы Ямаль будзе атрымліваць 1,5 мільёна еўраў на год.

Transfermarkt ацэньвае трансферны кошт юнага футбаліста на 120 мільёнаў еўраў.

Пасля таго як будзе развязанае пытанне з Ямалем, каталонцы хочуць прапанаваць новыя кантракты і іншым сваім выхаванцам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках