19 верасня 2024, Чацвер, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адзін з найбліжэйшых хаўруснікаў Крамля на Блізкім Усходзе далучыўся да паставак зброі Украіне

Адзін з найбліжэйшых хаўруснікаў Крамля на Блізкім Усходзе далучыўся да паставак зброі Украіне

Катар перадасць УСУ 24 самаходныя гаўбіцы PzH 2000.

Адзін з найбліжэйшых хаўруснікаў Крамля на Блізкім Усходзе, які выступаў пасярэднікам на кансультацыях Расеі і Украіны сёлета, пастанавіў далучыцца да паставак зброі Кіеву.

Катар перадасць Узброеным сілам Украіны 24 самаходныя гаўбіцы PzH 2000 у рамках угоды з урадам Нямеччыны, паведамляе Bild са спасылкай на знаёмыя з сітуацыяй крыніцы.

Са слоў суразмоўцаў агенцтва, катарскае волйска перадасць УСУ палову з даступнага парку нямецкіх гаўбіц, а ўзамен атрымае ад Берліна партыі новых машын. Гаворка ідзе аб сучасных колавых гаўбіцах RCH 155, якія Катар атрымае ў рамках угоды па продажы зброі агульным коштам 100 млн еўраў.

Гаўбіцы для Украіны папярэдне пройдуць рамонт у Нямеччыне, піша Bild. Праграма іх комплекснай мадэрнізацыі будзе ўключаць абнаўленне ПЗ і мадыфікацыі ў адпаведнасці з патрэбамі УСУ, а кантраляваць працэс будуць найбуйнейшыя абаронныя канцэрны ФРГ – KMW і Rheinmetall.

Расейскія ўлады неаднаразова называлі Катар «стратэгічным» і «ключавым» партнёрам Расеі на Блізкім Усходзе. У 2016 годзе катарскі суверэнны фонд (QIA) набыў амаль 20% акцый «Раснафты» за $10 млрд, дэ-факта ратуючы расейскую эканоміку і бюджэт ад крызісу, выкліканага санкцыямі за анэксію Крыма і падзеннем коштаў нафты. Пасля ўкладання ўгоды прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін узнагародзіў ордэнам Дружбы выканаўчага дырэктара QIA і чальца каралеўскай сям'і Абдулу бін Аль-Тані. У тым жа годзе катарскі фонд набыў 25% у кансорцыуме «Паветраныя Вароты Паўночнай Сталіцы» - кіроўнай кампаніі аэрапорта «Пулкава».

У 2024 годзе Катар, які не далучыўся да санкцый, стаў галоўным пасярэднікам паміж Масквой і Кіевам: пры яго падтрымцы вяліся перамовы па вяртанні дзяцей, вывезеных з акупаваных украінскіх тэрыторый, распавядалі Le Monde знаёмыя з сітуацыяй крыніцы. У Катары таксама павінны былі прайсці кансультацыі аб узаемным спыненні ўдараў па аб'ектах энэргетыкі, якія сарваліся ў апошні момант.

У канцы траўня міністр абароны ФРГ Борыс Пісторыус анансаваў пакет вайсковай дапамогі Украіне на суму 500 млн еўраў. У яго ўвайшлі ракеты для сістэм СПА, запасныя рухавікі для танкаў Leopard і мільён патронаў да стралковай зброі. Ён таксама дадаў, што налета Нямеччына перадасць Украіне 18 гаўбіц RCH-155 і прафінансуе курсы для падрыхтоўкі ўкраінскіх тэхнікаў.

Нямеччына знаходзіцца на другім месцы ў спісе фундатараў Украіны пасля ЗША. Да пачатку лета аб'ём перададзенай і анансаванай дапамогі Кіеву з боку Берліна склаў €28 млрд, адзначаў канцлер Олаф Шольц. Ён прызнаваў, што ў Нямеччыны ёсць праблемы з бюджэтам, але запэўніваў, што дапаможа.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках