19 верасня 2024, Чацвер, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ мэру горада падарылі атрыбуты ўлады ў выглядзе бізуна і перніка

6
У РФ мэру горада падарылі атрыбуты ўлады ў выглядзе бізуна і перніка

У сацсетках назвалі гэта «падарункам рабаўладальніку».

Дэпутаты Заканадаўчага сходу Іркуцкай вобласці падарылі новаму мэру Усць-Ілімска Эдуарду Сымонаву бізун і пернік, назваўшы іх «атрыбутамі ўлады», а таксама Канстытуцыю Расеі. Падарункі былі ўручаныя на цырымоніі ўступлення на пасаду кіраўніка горада.

Кіраўніца аддзела сувязяў з грамадскасцю адміністрацыі Усць-Ілімска Аляксандра Мысік адказала на просьбу тэлеграм-канала «Подъем» пракаментаваць ацэнку здарэння ў сацсетках, як «падарунак рабаўладальніку». Яна палічыла такія параўнанні недарэчнымі.

«Я мяркую, што такі падарунак сімвалізуе, што ў нейкіх пастановах трэба быць больш жорсткім, а недзе, напэўна, больш лаяльным. Так можна ўспрымаць, я думаю», - выказала яна сваё меркаванне.

У 2020 годзе дэпутаты паднеслі такі ж падарунак — бізун і пернік — губернатару Ігару Кобзеву на дзень нараджэння, пісаў IrkutskMedia. «Гэта пернік для жыхароў Іркуцкай вобласці, для дэпутатаў. А гэта бізун для чыноўнікаў і ўсяго астатняга», — патлумачыў тады старшыня Заксабрання Аляксандр Вядзернікаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках