19 верасня 2024, Чацвер, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мазырскі НПЗ за тыдзень мог страціць 35 мільёнаў даляраў

2
Мазырскі НПЗ за тыдзень мог страціць 35 мільёнаў даляраў

Праз ліпеньскі ўраган.

Мазырскі НПЗ падлічыў страты, панесеныя падчас ліпеньскага ўрагану ў Гомельскай вобласці, яны сталіся вялікімі, піша «Флагшток».

Прадпрыемства за тыдзень магло страціць да 35 млн даляраў.

«Раней за месяц (да трапляння завода ў страты ў пачатку 2024 года - заўв.) прыбытак МНПЗ мог складаць 20-30 млн даляраў, а цяпер за тыдзень налічылі 35 мільёнаў даляраў страты», - распавяла інфармаваная крыніца.

У гэтую суму акрамя рамонтных работ увайшоў і прастой завода.

Мазырскі НПЗ нясе вялізныя страты з пачатку 2024 года. Сітуацыя пагоршылася пасля ўрагану, які пранёсся над тэрыторыяй Гомельскай вобласці 14 ліпеня 2024 года. Завод застаўся без электразабеспячэння праз абрыў лініі электраперадач. Падключэнне да альтэрнатыўных крыніц энэргіі выявілася немагчымым праз адключэнне Беларусі ад энэргасістэмы Украіны пасля ўварвання расейскіх войск з беларускай тэрыторыі.

Пазней стала вядома аб зніжэнні аб'ёмаў вытворчасці праз блэкаўт, выкліканы абрывам ліній электраперадач. Цяпер жа наступствы змогуць адчуць на сабе і супрацоўнікі прадпрыемства. Кіраўніцтва МНПЗ нядаўна азнаёміла персанал з загадам, які прадугледжвае зніжэнне прэміі для працаўнікоў розных цэхаў прадпрыемства.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках