19 верасня 2024, Чацвер, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ правялі двухгадзінны штурм пазіцый расейцаў на Курскім кірунку

1
УСУ правялі двухгадзінны штурм пазіцый расейцаў на Курскім кірунку

Ударная група апублікавала відэа.

Украінскія вайскоўцы правялі 2-гадзінны штурм пазіцый расейцаў на Курскім кірунку.

Пра гэта паведамілі ў сваім тэлеграм-канале байцы ўдарнай групы «Чорны Лебедзь» 225 асобнага штурмавога батальёна.

Ваенныя таксама паказалі кадры, як падтрымлівалі штурм пяхоты ў Курскай вобласці.

Ваенныя ўдарнай групы «Чорны Лебедзь» 225 асобнага штурмавога батальёна адзначылі, двухгадзінны штурм пазіцый расіян на Курскім кірунку падтрымліваў разлік МК 19 (аўтаматычны гранатамёт).

- Такі тандэм надзвычай важны, бо пасля апрацоўкі гранатамётам, калі наша пяхота займае варожыя пазіцыі, вораг ужо не вельмі настроены на бой, - адзначылі абаронцы з «Чорнага Лебедзя».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках