19 верасня 2024, Чацвер, 19:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка стаіць паміж польскім і кітайскім ультыматумамі»

6
«Лукашэнка стаіць паміж польскім і кітайскім ультыматумамі»

Давядзецца ісці на саступкі.

Telegram-канал "Беларуская выведка" сцвярджае, што ў яго распараджэнні з’явілася інфармацыя, якая пацвярджае, што асноўнай тэмай сустрэчы Лукашэнкі з паслом КНР 5 верасня стаў транзіт кітайскіх тавараў чыгуначным транспартам.

“Лукашэнка літаральна даваў справаздачу пра ўжо праведзеную працу. Прасіў запэўніць асабіста Сі, што беларускі бок найбліжэйшым часам здыме ўсе фактары, якія ставяць пад пагрозу перамяшчэнне грузаў праз Беларусь, і агучыў уласную дарожную карту развязання праблем з польскім бокам. Падрабязны план быў перададзены ў пісьмовай форме для азнаямлення кіраўніцтву КНР”, - піша Telegram-канал.

Пасол КНР перадаў "рэкамендацыі" экспэртнай групы кітайскага МЗС па нармалізацыі беларуска-польскіх дычыненняў.

“Нам таксама стала вядома аб рэакцыі Лукашэнкі на пажаданне кітайцаў пасля заканчэння сустрэчы. Ён вельмі балюча ўспрыняў той факт, што атрымаў прапановы, ад якіх яму немагчыма адмовіцца. Выглядае так, што Кітайцы выставілі завуаляваны ультыматум, у якім прымушаюць “ненахіляемага” задаволіць умовы палякаў у найбліжэйшай перспектыве. Цяпер Лукашэнка фактычна стаіць паміж польскім і кітайскім ультыматумамі, Ён будзе вымушаны пайсці на саступкі”, - піша “Беларуская выведка”.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках