19 верасня 2024, Чацвер, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Польшчы дапамогуць пацярпелым ад наступстваў паводкі

4
Беларусы Польшчы дапамогуць пацярпелым ад наступстваў паводкі

Неўзабаве стыхія можа дабрацца да Уроцлава.

Група беларусаў Уроцлава будзе шукаць магчымасці дапамагчы тым, хто апынуўся ў цяжкай сітуацыі праз паводку ў польскім ваяводстве Ніжняя Сілезія, паведамляе тэлеграм-канал супольнасці.

Пацярпелым ад стыхіі беларусам, якім неабходна дапамога, прапануецца тэлефанаваць (+48 730 673 903, +48 886 606 863) альбо дасылаць паведамленні ў згаданы канал. Супольнасць рэкамендуе не выходзіць і не выязджаць на затопленыя дарогі; падрыхтаваць запас прадуктаў і пітной вады; не набліжацца да электрычнага абсталявання за межамі дома; правяраць грунт, калі неабходна перасекчы ваду; паведаміць сваё месцазнаходжанне мясцовым службам, калі неабходна дапамога (112 - агульны нумар экстранай дапамогі, 984 - водная служба выратавання, +48 71 770 22 22 - цэнтр кіравання крызіснымі сітуацыямі).

Адзначаецца, што 17-18 верасня могуць адбыцца падтапленні ў самім Уроцлаве, што звязана з падвышэннем ўзроўню вады ў рэках рэгіёну, якое сярод іншага прывяло да прарыву адной з дамбаў.

У выніку выкліканых цыклонам «Барыс» ліўняў, якія абрынуліся на паўднёва-заходнія рэгіёны Польшчы 14 і 15 верасня, вада затапіла населеныя пункты Глухалазы і Клодзко, а горад Лёндэк-Здруй быў адрэзаны ад дарожнага злучэння. Эвакуавана больш як 2,5 тысячы чалавек, многія дамы засталіся без электрычнасці. Разбураны масты, адбыўся прарыў дамбы ў невялікім горадзе Строне-Слёнску. Узровень вады ў адной з рэк падняўся да 6,7 метра пры дапушчальнай адзнацы 2,4 м. Загінула не менш як тры чалавекі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках