19 верасня 2024, Чацвер, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уначы расейскі «Шахед» зноў заляцеў у Беларусь

2
Уначы расейскі «Шахед» зноў заляцеў у Беларусь

Зрабіў некалькі кругоў і паляцеў ва Украіну.

Уночы з 15 да 16 верасня расейскі «Шахед» зноў заляцеў у Беларусь. Ён перасек мяжу ў Гомельскай вобласці і правёў блізу 20 хвілін над Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведнікам, паведамляе маніторынгавая група "Беларускi Гаюн".

Паводле інфармацыі @eRadarrua і @vanek_nikolaev, беспілотнік заляцеў у Гомельскую вобласць з Кіеўскай а 3:15 і трымаў курс на Хойнікі. Зрабіўшы некалькі кругоў у Беларусі, «Шахед» вярнуўся ва Украіну а 3.40.

З інфармацыі «Гаюна», дзяжурная авіяцыя ВПС РБ уначы не паднімалася.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках