19 верасня 2024, Чацвер, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: Расею можа чакаць яшчэ адна мабілізацыя

2
ISW: Расею можа чакаць яшчэ адна мабілізацыя

Аднак Пуцін яе баіцца.

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін не схільны абвяшчаць новую хвалю мабілізацыі ў РФ. Аднак ён не выключае такой магчымасці.

Пра гэта паведамляе амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW).

Аналітыкі апублікавалі гэтую выснову каментуючы нядаўнюю заяву кіраўніка Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыла Буданава аб тым, што РФ хоча закончыць вайну сваёй перамогай максімум да пачатку 2026 года.

У нядзелю, 15 верасня, Буданаў на 20-й сустрэчы Ялцінскай еўрапейскай стратэгіі ў Кіеве заявіў, што Крэмль разглядае 2025 год як паваротны. Паводле ягоных слоў, няздольнасць забяспечыць перамогу ва Украіне да пачатку 2026 года падарве імкненне РФ заставацца сусветнай звышдзяржавай на працягу наступных 30 гадоў.

Кіраўнік ГУВ адзначыў, што Расея чакае пагаршэння эканамічнай і сацыяльна-палітычнай сітуацыі да сярэдзіны 2025 года, а таксама цяжкасці з наборам людзей у войска. Вайскоўцы ўжо адчуваюць нястачу асабовага складу і скарачэнне колькасці новых добраахвотнікаў, якія падпісваюць кантракты.

Для разумення ISW падае звесткі, адзначыўшы, што ў 2024 годзе сама меней 36 рэгіёнаў Расеі павялічылі аднаразовыя выплаты кантрактнікам, і як мінімум у 11 абласцях ім выплачваюць 1 млн рублёў (11 тысяч даляраў) або больш. Гэта ў сваю чаргу, магчыма, сведчыць аб роце выдаткаў і цяжкасцях з магчымасцю набору расейскіх вайскоўцаў працягваць набор персаналу.

Буданаў таксама заявіў, што аперацыя УСУ ў Курскай вобласці ў спалучэнні з пастаяннымі ўдарамі Украіны па тэрыторыі РФ дэмаралізавалі расейскіх грамадзян і падарвалі ўспрыманні расейскай грамадскасці аб непераможнасці Расеі.

Кіраўнік украінскай выведкі ацаніў, што рост праблем прымусіць Пуціна прыняць крытычную пастанову: альбо пачаць яшчэ адну рызыкоўную і спрэчную мабілізацыю, альбо знізіць інтэнсіўнасць баявых дзеянняў ва Украіне.

Пры гэтым ISW адзначае, што ацэнка Буданава ўлічвае, што Захад захавае падтрымку Украіны на цяперашнім узроўні на працягу наступных аднаго-двух гадоў.

У той жа час застаецца незразумелым, што з гэтага моманту і да 2026 года можа зрабіць Пуцін і наколькі эфектыўнымі будуць яго намаганні ў кампенсацыі наступстваў вайны РФ ва Украіне. У тым ліку праз партнёраў, такіх як Іран, Паўночная Карэя і Кітай.

Аналітыкі думаюць, што нягледзячы на ўсё вышэйсказанае, Пуцін па-ранейшаму не схільны абвяшчаць яшчэ адну частковую мабілізацыю з-за страху ўнутранай незадаволенасці.

Расейскі дыктатар, магчыма, далей будзе даваць указанні Мінабароны РФ прадаўжаць бягучыя намаганні мабілізацыі да таго часу, пакуль такія намаганні не пачнуць моцна адставаць ад аператыўных патрэб на фронце ва Украіне.

Таму, Пуцін захоўвае магчымасць абвясціць яшчэ адзін раўнд мабілізацыі, як зрабіў гэта восенню 2022 года, нягледзячы на сваё жаданне пазбегнуць неабходнасці рабіць гэта.

Таксама ISW ацэньвае, што Крэмль не жадае пагаджацца на зніжэнне інтэнсіўнасці баявых дзеянняў, паколькі разглядае падтрыманне ініцыятывы на ўсім тэатры ваенных дзеянняў як стратэгічны імператыў.

Аналітыкі пішуць, што застаецца незразумелым, ці адкажа Пуцін яшчэ адным раўндам мабілізацыі, калі сутыкнецца з яшчэ адным крызісам, аналагічным ці больш сур'ёзным, чым крызіс, з якім Крэмль сутыкнуўся восенню 2022 года.

ISW не дае адназначны адказ з прычыны таго, што за апошнія два гады інвестыцыі Расеі ў развіццё сістэмы фармавання сіл РФ, вайсковай эканомікі і міжнародных абаронных дачыненняў выраслі і, магчыма, да 2026 года працягнуць расці.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках