19 верасня 2024, Чацвер, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За колькі набылі самыя дарагія кватэры ў абласных цэнтрах Беларусі

3
За колькі набылі самыя дарагія кватэры ў абласных цэнтрах Беларусі

Лічбы за жнівень.

Актыўнасць на рынку нерухомасці захоўваецца не толькі ў сталіцы. Аднак у кожным рэгіёне ёсць свае асаблівасці і рэкорды. Журналісты officelife паглядзелі звесткі на партале wikidom і распавялі, якія самыя дарагія кватэры купілі ў мінулым месяцы ў розных частках краіны.

У Берасці ў жніўні ў параўнанні з ліпенем колькасць угод скарацілася: 205 супраць 246 здзелак. З іх дзель гатовых новабудоўляў - блізу 8%. Сярэдні кошт квадратнага метра ў горадзе - $902.

Самая дарагая кватэра, якую купілі ў Берасці ў жніўні, - гэта «тройка» на вул. Вяслярны канал, плошча - 90 "квадратаў", кошт - $120 тыс.

А вось у Віцебску, наадварот, усплёск актыўнасці: 264 угоды ў жніўні супраць 244 месяцам раней. Дзель кватэр, прададзеных у гатовых новабудоўлях, меншая за 5%. Сярэдні кошт квадратнага метра - $736.

Самая дарагая кватэра - 4-пакаёвая, у раёне вул. Смаленскай, кошт - $71 тыс.

У Гомелі жнівень пакуль стаў найлепшым месяцам на рынку нерухомасці: 296 угод (у ліпені - 261), з іх дзель гатовых новабудоўляў - усяго блізу 1%. Сярэдні кошт квадратнага метра - $737.

Самая дарагая кватэра была прададзеная на вул. Косаравай, гэта "тройка" за $93 тыс.

У Гародні колькасць ўгод куплі-продажу таксама скарацілася: у жніўні іх было 245, у ліпені - больш за 270. Дзель гатовых новабудоўляў - 6,5%.

Самая дарагая кватэра была прададзеная на вул. Дзяржынскага, гэта "тройка" плошчай блізу 80 кв. м, кошт - $79 тыс.

У Магілёве пакупнікі нерухомасці занялі актыўную пазіцыю: 208 угод у жніўні супраць 188 у ліпені. Дзель гатовых новабудоўляў - меншая за 5%. Сярэдні кошт квадратнага метра - $754.

Самая дарагая кватэра дасталася пакупніку за $300 тысяч (6-пакаёвая кватэра на вул. Ленінскай).

Нагадаем, у Менску ў жніўні самую дарагую кватэру купілі за $380 тысяч.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках