19 верасня 2024, Чацвер, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«І Лукашэнка гэта разумее»

22
«І Лукашэнка гэта разумее»

Чаму дыктатару трэба хвалявацца.

Украінскі публіцыст Віталь Портнікаў мяркуе, што аперацыя УСУ ў Курскай вобласці прымусіла Лукашэнку задумацца пра ягоную будучыню. Такое меркаванне ён выказаў у інтэрв'ю журналісту Яўгену Кісялёву:

- Я б на яго месцы таксама захваляваўся. Бо калі задумацца, у 2022 годзе з тэрыторыі Беларусі была ўчыненная агрэсія супраць Украіны. У гэтым выпадку ўкраінскія войскі, калі б у іх былі магчымасці, маглі перасекчы мяжу з Беларуссю і дайсці да Менска. Ніхто б не папракнуў Украіну, што яна ўзяла пад кантроль беларускую тэрыторыю і паставіла кропку ў існаванні агрэсіўнага рэжыму, які даў тэрыторыю для нападу на нашую дзяржаву.

Віталь Портнікаў не ўпэўнены, што беларускія войскі будуць абараняць Лукашэнку:

- У беларускім грамадстве ёсць стойкае непрыняцце таго агрэсіўнага курсу, якога пільнуецца Пуцін. Калі большасць расейцаў падтрымлівае вайну, то большасць беларусаў супраць, не кажучы пра тое, што беларускае грамадства знаходзіцца ў запалоханым стане пасля 2020 года, калі тысячы людзей знаходзяцца ў турмах. Зразумела, што калі з'явіцца магчымасць пазбавіцца гэтага рэжыму, тысячы людзей уздыхнуць з палёгкай, калі Лукашэнка на гелікаптэры пераляціць у Растоў.

Усе ў Беларусі разумеюць, што Лукашэнка - расейскі намеснік. Гэта тыповая роля марыянетачнага ўрада, як у гады Другой сусветнай вайны.

А ці досыць у Пуціна войскаў, каб латаць усе дзіркі? Не досыць. І Лукашэнка гэта разумее.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках