21 снежня 2024, Субота, 17:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два пункты пропуску на мяжы Польшчы і Чэхіі закрылі праз паводак

1
Два пункты пропуску на мяжы Польшчы і Чэхіі закрылі праз паводак

У некаторых населеных пунктах праводзяць эвакуацыю.

На польска-чэшскай мяжы два пункты пропуску закрылі на нявызначаны час праз паводку, паведамляе RMF24.

Пасля экстрэмальных залеваў закрылі пункты пропуску ў Гаўковіцы ля горада Годуў, бо з чэшскага боку мяжы дарога да яго стала непраязной.

"Праз павышэнне ўзроўню вады ў рацэ П'ятроўка і яе выхад з берагоў з чэшскага боку КПП у Гаўковіцы закрыта да наступных паведамленняў", – заявілі ў гарадской адміністрацыі Годува, дадаўшы, што двухколавым транспартам праехаць таксама немагчыма.

Такі ж лёс напаткаў КПП у вёсцы Марклёвіцэ-Гурне ў гміне Зэбжыдовіцы.

Узровень вады ўзняўся ўжо ў многіх гарадах польскай Сілезіі, у некаторых населеных пунктах праводзяць эвакуацыю.

У мястэчку Калкуў у Апольскім ваяводстве ледзь не загінула жанчына-кіроўца, якая паехала па падтопленай дарозе і машыну змыла плынню.

Паводкі пачаліся таксама ў Румыніі, у падтопленых раёнах загінулі чатыры чалавекі. "Залівае" і асобныя раёны Малдовы і яе сталіцы Кішынёва.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках