Ці можна ў Беларусі без дазволу фатаграфаваць чужых дзяцей?
10- 14.09.2024, 19:33
- 7,946
Растлумачыла юрыст.
«Была з сынам у гульнявым цэнтры. Фатограф зрабіла здымкі дзіцяці і прапанавала купіць магніцікі з ягоным партрэтам. Няўжо так можна? Я не згаджалася на фотасесію. Не хачу, каб фота дзіцяці былі ў старонніх людзей», - спытала ў «АіФ» чытачка з Берасця.
Не, нельга, патлумачыла адвакат юрыдычнай кансультацыі Цэнтральнага раёна Менска Крысціна Якута-Марчук. Фатограф парушыла заканадаўства аб абароне персанальных звестак.
Уважаецца, што характарыстыкі асобы і яго выява з'яўляюцца біяметрычнымі персанальнымі звесткамі і належаць да спецыяльных персанальных звестак. Апрацоўка персанальных звестак магчымая толькі са згоды суб'екта персанальных звестак, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных законам.
Але заканадаўствам прадугледжаны шэраг выпадкаў, калі згода суб'екта персанальных звестак на апрацоўку спецыяльных персанальных звестак не патрабуецца: напрыклад, пры афармленні працоўных (службовых) дачыненняў; для вядзення крыміналістычных улікаў; для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур; пры дакументаванні насельніцтва і інш.
У апісанай сітуацыі дазвол мамы, законнага прадстаўніка непаўналетняга, на фотасесію з'яўляецца абавязковым.