15 кастрычнiка 2024, aўторак, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія кіберспецыялісты атакавалі найбуйнейшыя банкі Расеі

2
Украінскія кіберспецыялісты атакавалі найбуйнейшыя банкі Расеі

Іх праца парушаная.

Кіберспецыялісты Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны ажыццявілі чарговы DDOS-напад на Расею. На гэты раз пад атаку трапілі найбуйнейшыя банкі.

Як паведамілі РБК-Украіна крыніца, у выніку аперацыі была парушаная праца найбуйнейшых банкаўскіх устаноў дзяржавы-агрэсара, якія забяспечваюць дзейнасць акупацыйных войскаў УС РФ.

Між іншым пад кіберудар патрапілі:

- "Банк Расея",

- «Цінькоф банк»,

- "Газ банк",

- плацежная сістэма "СБП".

Карыстальнікі ў многіх рэгіёнах РФ скардзяцца на заблакаваную працу анлайн-сэрвісаў фінансавых устаноў, немагчымасць скарыстацца "асабістым кабінетам", спыненне працы сайтаў і мабільных аплікацый банкаў.

Мала таго, кліенты банкаў не могуць ажыццявіць анлайн-аплату за паслугі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках