21 снежня 2024, Субота, 18:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вызваленыя з палону байцы УСУ даведваюцца навіны пра захоп часткі Курскай вобласці: відэа рэакцыі

7
Вызваленыя з палону байцы УСУ даведваюцца навіны пра захоп часткі Курскай вобласці: відэа рэакцыі

Вызваленыя вайскоўцы патрапілі ў палон у пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ і не ведалі апошніх навін.

Украінскія фотакарэспандэнты Канстанцін і Улада Ліберавы паказалі кадры бясцэннай рэакцыі вызваленых з расейскага палону ўкраінскіх байцоў на навіны аб захопе Сіламі абароны часткі Курскай вобласці.

Вызваленыя 14 верасня вайскоўцы патрапілі ў палон у пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну, таму ім не было вядома, як развіваліся падзеі на фронце на працягу апошніх двух з паловай гадоў, паведамляе dialog.ua.

«Сумы - нашы, Запарожжа - наша. Пра Куршчыну ведаеце? Мы захапілі частку Курскай вобласці», - распавялі журналісты вызваленым з палону.

Першай рэакцый байцоў было моцнае здзіўленне, але затым яны адзначылі, што тэрыторыя Курскай вобласці - гэта ўкраінскія землі.

«Гэта (Курская вобласць - рэд.) наша. Калі Хрушчоў аддаваў Крым Украіне, ён адгрыз кавалкі Украіны», - сказаў адзін з вайскоўцаў.

Абаронцам Украіны таксама паведамілі, што ва ўкраінскім войску з'явіліся знішчальнікі F-16.

Украінскі амбудсмэн Дзмітрый Лубінец удакладніў, што большасць вызваленых сёння ўкраінскіх вайскоўцаў знаходзіліся ў палоне з першых дзён поўнамаштабнай вайны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках