Украінскія дэсантнікі разбілі ў Курскай вобласці расейскае падраздзяленне ПДВ
14- 14.09.2024, 17:31
- 24,014
Бой доўжыўся некалькі гадзін.
Украінскія дэсантнікі разбілі падраздзяленне расейскіх дэсантнікаў у Курскай вобласці. Байцы РФ панеслі страты.
Як паведамілі Дэсантна-штурмавыя войскі УСУ ў Telegram, учора, 13 верасня, на пазіцыі ўкраінскіх дэсантнікаў расейцы кінулі 14 адзінак вайсковай тэхнікі. Сярод іх было два танкі, 11 БМД і адзін БТР са складу адной з воінскіх часцей ПДВ Расеі.
Спроба ворага была правальнай. Бой доўжыўся некалькі гадзін, украінскія дэсантнікі адбілі атаку ворага.
У выніку баявых дзеянняў - на полі бою засталіся пяць БМД, танк і БТР ворага, а таксама некалькі дзясяткаў ліквідаваных расейцаў.
«Астатнія ацалелыя расейскія «вэдэвешнікі» збеглі», - паведамілі ўкраінскія дэсантнікі.