«Лёс рэжыму Лукашэнкі прадвызначаны»
7- 14.09.2024, 17:23
- 10,608
Дыктатар не мае пяці гадоў, якія ён сабе адмярае.
Днямі галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна стала госцем YouTube-канала літоўскага Delfi.
Падчас інтэрв'ю беларуская журналістка заявіла, што лёс рэжыму Лукашэнкі прадвызначаны:
- Не мае ніякага значэння, перапрызначыць ён сябе ці не. У кожным разе ў Лукашэнкі няма гэтых пяці гадоў, якія ён сабе адмярае. Я перакананая, што рэжым абрынецца раней.
Пачаўшы вайну супраць Украіны, Лукашэнка і Пуцін здзейснілі самагубны крок. Яны запусцілі праграму самаразбурэння. Мы бачым, што два дыктатары пакутуюць ад санкцыяў, што б яны не казалі. Пуцін і Лукашэнка спрабуюць ваяваць з усім светам, і яны прайграюць.