Беларусы не змогуць скарыстацца сваімі банкаўскімі карткамі
- 14.09.2024, 17:04
- 6,594
Названа дата.
Кліенты некаторых банкаў у ноч на нядзелю могуць сутыкнуцца з перабоямі ў абслугоўванні сваіх пластыкавых карт. Пра гэта паведамілі ў Банкаўскім працэсінгавым цэнтры:
«15 верасня з 00:00 да 06:00 будуць праводзіцца тэхналагічныя работы на каналах сувязі і каналаўтваральным абсталяванні паміж Цэнтрам і ЗАТ «Банкаўска-фінансавая тэлесетка».
Удакладняецца, што ў прамежак з 03:00 да 04:30 магчымы кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў карт банкаў, а таксама пры спробах здзейсніць аперацыі ў гандлёвых сетках, банкаматах і прыладах самаабслугоўвання, якія карыстаюцца паслугамі Цэнтра.