Украіна вярнула з расейскага палону яшчэ 103 жаўнераў
3- 14.09.2024, 15:28
- 5,210
Сярод іх ёсць абаронцы «Азоўсталі».
Адбыўся чарговы абмен палоннымі з Расеяй, Украіна вярнула дадому 103 жаўнеры. Пра гэта ў Telegram-канале паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
«Нашы - дома. Яшчэ 103 вайскоўцы ўдалося вярнуць ва Украіну з расейскага палону. 82 шарагоўцаў і сяржантаў. 21 афіцэра. Абаронцаў Кіеўшчыны, Данеччыны, Марыюпаля і «Азоўсталі», Луганшчыны, Запарожжа, Харкаўшчыны. Ваяроў УСУ, Нацыянальнай гвардыі Украіны, памежнікаў, паліцыянтаў», - заявіў ён.
Кіраўнік украінскай дзяржавы падзякаваў камандзе, якая займаецца абменамі, за такія добрыя навіны для Украіны.