Начальнік аэравыведкі «ДНР» Гудвін уцяміў перад сваёй ліквідацыяй
15- 14.09.2024, 15:12
- 13,518
І заклікаў не хадзіць служыць у войска РФ.
Скандал з ліквідацыяй на вайне начальніка аэравыведкі "ДНР" Дзмітрыя Лысакоўскага (Гудвіна) набірае абароты.
У Сеціве абмяркоўваюць перадсмяротнае відэа “паразумнеўшага” акупанта.
Яно даступна на Telegram-канале "Украіна 365".
Гудвін пасварыўся з уласным камандзірам, што і стала прычынай "абнулення". Яго з калегамі перавялі ў штурмавікі і адправілі на верную смерць захопліваць пазіцыю УСУ. Чакана група не вярнулася з задання. Перад смерцю Гудвін запісаў відэа, у якім заклікаў расейцаў не звязвацца з расейскім войскам.
“Не хадзіце служыць у МА (Мінабароны РФ - рэд.)! Ніколі ў жыцці! Гэта абсалютна генацыдная сістэма, асабліва данецкія мабілізацыйныя палкі... Ваша задача тут - здохнуць і зрабіць так, каб камандзір палка, даючы справаздачу наверх, выглядаў добра. Гэта яго асабістыя прыгонныя... Думайце, перш чым ісці сюды”, - заявіў акупант.
Адзначым, што Лысакоўскі быў ідэйным прыхільнікам “рускага свету”, удзельнічаў у агрэсіі супраць Украіны з самага пачатку агрэсіі, з 2014 года. У выніку тое, за што ён змагаўся, яго і забіла.