21 снежня 2024, Субота, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ніхто не змог завезці тавар»

1
«Ніхто не змог завезці тавар»

Крамы польскага абутку ў Беларусі ўсё ж закрываюцца.

Крамы польскага абутку Wojas, якія яшчэ ўвесну былі настроеныя працягнуць працу ў Беларусі, 29 верасня ўсё ж такі закрываюцца, піша «Смартпресс».

«Заснавальнік - польскі бок прыняў пастанову. 29 верасня - апошні працоўны дзень двух крам: у ГЦ Expobel і ў GreenCity. У ГЦ «Замак» крама ўжо зачыненыя», - паведамілі выданню ў кампаніі.

«Мы спрабавалі атрымаць квоты ад Беллегпрама, але рэгулятар квоты ўлетку не выдаў. Няма тавару і няма магчымасці завезці тавар. Мы спрабавалі і заснавальнікі спрабавалі. Але, на жаль, у сувязі з санкцыямі няма магчымасці працягваць працу», - растлумачылі ў кампаніі «Ваяс Бел».

Нераспрададзеныя да 29 верасня рэшткі абутку і галантарэі будуць вернутыя назад у Польшчу. Гэта стандартная працэдура ў канцы кожнага сезона, але на гэты раз ёсць нюанс.

У кампаніі таксама адзначылі, што аналагічная сітуацыя ва ўсіх прадаўцоў польскага абутку: «Ніхто не змог завезці тавар».

Як раней паведамлялася, урад Беларусі ў рамках контрсанкцый унёс абутак у спіс тавараў, якія нельга ўвозіць з Польшчы, Латвіі, Літвы, Чэхіі і Эстоніі. Абноўленая пастанова Саўміна ад 6 снежня 2021 года нумар 700 набыла моц з 23 мая.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках