15 кастрычнiка 2024, aўторак, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Пуцін можа выкарыстаць ядзерную зброю ў Расеі

19
Reuters: Пуцін можа выкарыстаць ядзерную зброю ў Расеі

Экспэрты выкрылі планы Крамля.

Расея можа выкарыстаць ядзерную зброю на сваёй тэрыторыі ў рамках навучальных выпрабаванняў у тым выпадку, калі Захад зніме забарону для Украіны на ўдары зброяй далёкага радыюсу дзеяння. Акрамя таго, расейскія акупанты могуць нанесці ўдары па брытанскіх вайсковых аб'ектах паблізу РФ.

Як паведамляе Reuters, такія варыянты далейшага развіцця падзей назвалі журналістам аналітыкі.

У той час як ЗША і Брытанія разглядаюць, ці дазволіць Украіне выкарыстоўваць супраць Расеі далёкія ракеты ATACMS і Storm Shadow, Пуцін абяцае "адпаведны" адказ. Кіраўнік Крамля не ўдакладніў, пра што ідзе гаворка, але ў чэрвені ён ужо пагражаў выдаць зброю ворагам заходняга свету і размясціць ракеты, якія будуць даставаць да ЗША ды іх супольнікаў.

«Ядзернае пасланне ад Пуціна»

Пуцін можа выпрабаваць ядзерную зброю, каб паспрабаваць запалохаць Захад, выказаў меркаванне экспэрт ва ўзбраеннях у Інстытуце даследаванняў міру і палітыкі бяспекі ў Гамбургу Ульрых Кюн.

"Гэта будзе драматычная эскалацыя канфлікту… Бо пытанне ў тым, якія пагрозы тады пакінуў пан Пуцін, калі Захад усё яшчэ будзе працягваць дзейнічаць, апроч фактычнага выкарыстання ядзернай зброі?" — сказаў Кюн.

Аналітык акцэнтаваў увагу на тым, што Расея з 1990 года не праводзіла ядзерных выпрабаванняў, і такая пастанова можа быць прынятая ў адказ на падтрымку Украіны з боку NATO, каб Пуцін не адчуваў, што яго на Захадзе ўважаюць за слабага.

«Ядзерныя выпрабаванні былі б нечым новым. Я б не выключаў гэтага, і гэта было б звязана з разбурэннем Расеяй шэрагу пагадненняў аб міжнароднай бяспецы, якія яна падпісвала на працягу дзесяцігоддзяў», – кажа Кюн.

"Ядзерны сігнал малаімаверны"

Расея магла б правесці ядзернае выпрабаванне, але такі сцэнар малаімаверны, мяркуе спецыяліст у бяспецы Інсбруцкага ўніверсітэта ў Аўстрыі Герхард Мангат.

«Расейцы маглі б правесці ядзернае выпрабаванне. Яны зрабілі ўсе неабходныя падрыхтоўкі. Яны маглі б падарваць тактычную ядзерную зброю дзе-небудзь на ўсходзе краіны, проста каб прадэманстраваць, што (яны) маюць на ўвазе менавіта гэта, калі кажуць, што мы ў канчатковым выніку звернемся да ядзернай зброі», — зазначыў Мангот.

"NATO стане стараной баявых дзеянняў"

Паўночнаатлантычны альянс, маўляў, стане стараной баявых дзеянняў, калі дазволіць Украіне нанесці далёкія ўдары па Расеі, раней сказаў сталы прадстаўнік РФ у ААН Васілій Нябензя.

"(NATO — рэд.) стане беспасярэдняй старанной баявых дзеянняў супраць ядзернай дзяржавы, калі дазволіць Украіне выкарыстоўваць зброю большай далёкасці супраць Расеі... Варта пра гэта не забываць і думаць аб наступствах", — казаў "дыпламат".

У матэрыяле таксама падкрэсліваецца, што Расея — найбуйнейшая ў свеце ядзерная дзяржава — пераглядае сваю ядзерную дактрыну ў пытанні ўжывання такой зброі. На Пуціна ціснуць уплывовыя ястрабы для нанясення абмежаванага ядзернага ўдару па краіне NATO.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках