21 снежня 2024, Субота, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мядзведзева здарылася новае «абвастрэнне»

12
У Мядзведзева здарылася новае «абвастрэнне»
ДЗМІТРЫ МЯДЗВЕДЗЕЎ

Пасля паведамленняў у мэдыях аб згодзе ЗША на ўдары далёкай зброяй па РФ.

На фоне навін аб тым, што Украіне могуць дазволіць біць далёкай заходняй зброяй па РФ, у Крамлі здарылася паніка. Пакуль кіраўнік РФ Уладзімір Пуцін абяцае "зрабіць адпаведныя захады", ягоная "правая рука" Дзмітрый Мядзведзеў скаціўся ў ядзерныя пагрозы. Новую порцыю ядзерных "жахаў" намеснік старшыні рады бяспекі Расеі апублікаваў у Telegram раніцай 14 верасня, перадае Dialog.UA.

На пачатку свайго допісу ён прызнаў, што пуцінскі рэжым "шмат гаворыць аб зброі масавага знішчэння, але нічога не робіць". Мядзведзеў сцвярджаў, што "ядзерны канфлікт нікому не патрэбны" ды іншае. Аднак пад канец ён страціў усякую адэкватнасць — пачаў абражаць Захад і пагражаць сцерці з аблічча Зямлі сталіцу Украіны. Ён, сярод іншага, кіўнуў, нібыта РФ можа ўжыць і нейкія "новыя сродкі дастаўкі ў няядзерным абсталяванні", не ўдакладняючы, што гэта можа быць. «Усякаму трыванню прыходзіць канец… І вось тады гамон. Гіганцкая шэрая растопленая пляма на месцы маці гарадоў рускіх. Holy shit! It's impossible, but it happened (Халера! Гэта немагчыма, але гэта здарылася — англ.)», — напісаў крамлёўскі «ястраб».

Такую рэакцыю ў прадстаўніка пуцінскага рэжыму выклікалі паведамленні мэдый аб тым, што ЗША маглі зняць з Украіны абмежаванні што да ўжывання па тэрыторыі РФ далёкіх заходніх ракет. Афіцыйны Вашынгтон пакуль не спяшаецца гэта пацвярджаць.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках