21 снежня 2024, Субота, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску судзілі «Чалавека года-2022»

3
У Віцебску судзілі «Чалавека года-2022»
ЗАХАВАЛЬНІК ФОНДАЎ ВІЦЕБСКАГА МУЗЕЯ ДЗЯНІС ЯКАЎЛЕЎ.
ФОТА: «БЕЛТА»

Імаверна, за палітыку.

У судзе Чыгуначнага раёна Віцебска 13 верасня імаверна была разгледжаная адміністрацыйная справа ў дачыненні да Дзяніса Якаўлева, захавальніка фондаў віцебскага музея Міная Шмырова. У 2022 годзе яму была нададзеная годнасць "Чалавек года Віцебскай вобласці". Праваабаронцам вядома, паводле якога артыкулу судзілі мужчыну, але вынік пакуль не ясны. Таксама не вядома, ці звольнілі Дзяніса Якаўлева з музея.

Як паведамляе «Віцебская Вясна» , Дзяніс Якаўлеў працаваў у мемарыяльным музеі імя Міная Шмырова больш за 16 гадоў. Якаўлеў таксама з'яўляецца вядомым у горадзе папулярызатарам гісторыі Другой Сусветнай вайны. Ён стварае квэсты для падлеткаў паводле матываў падзей таго часу, ладзіць акцыі ў музеях і навучальных установах.

У 2022 годзе Віцебскі абласны выканаўчы камітэт узнагародзіў Дзяніса Якаўлева годнасцю "Чалавек года Віцебскай вобласці" ў намінацыі "Сацыяльная сфэра".

Паводле “Віцебскай вясны”, Дзяніса Якаўлева судзілі паводле ч.2 арт.19.11 Адміністрацыйнага кодэкса. Гэты артыкул прадугледжвае адказнасць за распаўсюджванне "экстрэмісцкіх" матэрыялаў. Праваабаронцы уважаюць яго за палітычны.

Працэс вяла суддзя Алена Грабянчук. Вынік разгляду невядомы. Імя і прозвішча Дзяніса Якаўлева застаюцца на сайце музея. Можна меркаваць, што пакуль спадар не звольнены.

Праваабаронцы "Віцебскай вясны" таксама звяртаюць увагу, што гэта не першы выпадак прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці людзей, узнагароджаных у галіне годнасцю "Чалавека года" — летась іх было тры. Усіх фігурантаў пасля адміністрацыйных судоў звольнілі з пасад у дзяржаўных арганізацыях.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках