Зяленскі раскрыў дэталі шчырай размовы з Трампам
17- 14.09.2024, 10:59
- 10,060
Гаворка ішла пра мірны плане.
У канцы ліпеня 2024 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў тэлефонную размову з кандыдатам у прэзідэнты ЗША Дональдам Трампам. У інтэрв'ю амерыканскаму журналісту a target="_blank" href=https://edition.cnn.com/2024/09/13/politics/video/zelensky-trump-ukraine-war-zakaria-gps-intv-sot-digvid>CNN Фарыду Закарыі прэзідэнт Украіны раскрыў некаторыя дэталі гэтай гутаркі.
Ён расказаў, што Трамп выказаў прыхільнасць украінскай дзяржаве і разуменне, як складана выжыць падчас вайны.
Зяленскі адзначыў, што падзеліцца мірным планам з абодвума кандыдатамі ў прэзідэнты ЗША - Дональдам Трампам і Камалай Гарыс, а таксама з дзейным амерыканскім прэзідэнтам Джо Байдэнам. Ён назваў гэта сумленнай і слушнай пастановай. Толькі пасля гэтага мірны план абнародуюць грамадству.
Акрамя таго, прэзідэнт Украіны пракаментаваў паводзіны Трампа падчас дэбатаў з Гарыс 10 верасня, на якіх той двойчы ўхіляўся ад прамога адказу на пытанне, ці хоча ён, каб Украіна перамагла ў вайне, і казаў, што яе заканчэнне ў інтарэсах ЗША.
Ён падкрэсліў, што не разумее гэтых заяў Трампа, таму што не ведае, што ён меў на ўвазе.
«Але мая пазіцыя, што перадвыбарчы перыяд і перадвыбарныя заявы - гэта перадвыбарныя заявы. Часам яны не надта рэальныя. Гэтыя заявы, канешне, прымусілі нас перажываць за нашых людзей. Але я меў тэлефонную размову з Дональдам Трампам і ён быў вельмі добразычлівы, у нас была добрая размова... Ён разумее, як цяжка выжыць падчас вайны. Менавіта таму я хачу падзяліцца гэтым планам, каб пачуць ягоную рэакцыю», - дадаў Зяленскі.