21 снежня 2024, Субота, 18:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кім Чэн Ын сустрэўся з Шайгу

11
Кім Чэн Ын сустрэўся з Шайгу

Сталі вядомыя вынікі перамоў.

Экс-міністр абароны РФ, а цяпер сакратар расейскай рады бяспекі Сяргей Шайгу прыляцеў у КНДР. Там ён сустрэўся з паўночнакарэйскім дыктатарам Кімам Чэнам Ынам, каб абмеркаваць узмацненне "супрацоўніцтва ў абароне ўзаемных інтарэсаў бяспекі".

Па сустрэчы Кім Чэн Ын паабяцаў, што КНДР будзе даваць "ўсебаковую падтрымку РФ". Аб сустрэчы прадстаўнікоў дзвюх дыктатур расказвае Reuters са спасылкай на паўночнакарэйскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва KCNA.

У КНДР прыезд Шайгу ў Пхеньян патлумачылі "абмеркаваннем паглыблення стратэгічнага дыялогу" паміж Паўночнай Карэяй і РФ. Паўночнакарэйскі дыктатар і прадстаўнік пуцінскага рэжыму, паводле афіцыйных заяў, правялі "шырокі абмен думкамі аб рэгіянальных і міжнародных сітуацыях" і дасягнулі кансэнсусу ў шэрагу пытанняў, у тым ліку паглыбленні "супрацоўніцтва ў абароне ўзаемных інтарэсаў бяспекі".

Пасля размовы з Шайгу Кім Чэн Ын заявіў, што Пхеньян будзе павялічваць супрацоўніцтва з Масквой у рамках стратэгічнага партнёрства.

Гэтае "партнёрства", як сцвярджалі неаднаразова афіцыйныя асобы Украіны, ЗША, а таксама незалежныя аналітыкі, грунтуецца на тым, што Кім Чэн Ын перадае Расеі ракеты і набоі для вайны супраць Украіны — а наўзамен атрымлівае эканамічную і вайсковую дапамогу ад РФ. І ў Маскве, і ў Пхэньяне ад гэтага адхрышчваюцца, аднак перыядычна дэкларуюць намеры ўзмацняць вайсковае супрацоўніцтва. А ў чэрвені гэтага года дзве краіны падпісалі пагадненне аб усёабдымным стратэгічным партнёрстве.

І Шайгу ўжо не першы раз наведвае КНДР. Так, піша Reuters, ягоны леташні візіт у гэтую краіну ў ліпені засведчыў пачатак больш шчыльных сувязяў паміж Паўночнай Карэяй і Расеяй. Падчас візіту Шайгу разам з Кім Чэн Ынам паглядзеў вайсковы парад, на якім дэманстраваліся ракеты, здольныя несці ядзерную зброю, і ўдарныя беспілотныя лятучыя апараты.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках