21 снежня 2024, Субота, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дзяржаўнай думе заклікалі ўдарыць ядзернай бомбай па Расеі

50
У Дзяржаўнай думе заклікалі ўдарыць ядзернай бомбай па Расеі

Каб «чалавецтва задумалася».

Шмат якія замежныя палітыкі пачалі забываць аб пагрозе, якую нясе ядзерная зброя, і Расеі варта нагадаць свету аб гэтай небяспецы. Такое меркаванне выказаў дэпутат думы ад "Адзінай Расеі" Андрэй Калеснік, прапанаваўшы падарваць ядзерную бомбу на тэрыторыі РФ.

«Не трэба разнявольвацца. Трэба дзе-небудзь зрабіць ядзерны выбух, на якім-небудзь палігоне. У нас цяпер забароненыя ядзерныя выпрабаванні, але, можа, людзям варта паглядзець, да чаго гэта ўсё прыводзіць напраўду, варта пачуць. Калі зняць мараторый, можа, чалавецтва задумаецца», — сказаў Калеснік у гутарцы з «Лента.ру», разважаючы аб тым, што Украіна нібыта мерыцца ўжыць «брудную бомбу».

Пры гэтым дэпутат паскардзіўся, што свет, на ягоную думку, забыўся пра трагедыі ў Чарнобылі, Хірасіме і пра тое, наколькі разбуральным можа быць усё, што звязанае з ядзернай зброяй.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках